Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  2. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  3. Курс даляра аказаўся ў вузкім калідоры: прагноз па валютах
  4. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  5. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  6. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
  7. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  8. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  9. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  10. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  11. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  12. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
Читать по-русски


/

Грамадзянін Беларусі ў стане алкагольнага ап’янення, на якім не было ніякага адзення, акрамя майткоў, зладзіў п’яны дэбош у гатэлі ў раёне Каран-Біч на тайландскім турыстычным востраве Пхукет, а потым напаў на паліцэйскіх, якія прыбылі на выклік гатэльнага персаналу, і пасля доўгага супраціву быў дастаўлены ў паліцэйскі ўчастак, паведаміла газета Bangkok Post.

«Паліцэйскія прыбылі ў адзін з гатэляў раёна Каран-Біч у 03.10 у сераду на выклік персаналу гатэля і знайшлі замежніка ў стане моцнага ап’янення, што парушаў грамадскі парадак і быў адзнты толькі ў майткі, а пазней быў ідэнтыфікаваны як 39-гадовы грамадзянін Беларусі. Мужчына зладзіў бойку з паліцэйскімі і гатэльнай аховай і цаной значных намаганняў з боку паліцыі быў затрыманы», — гаворыцца ў паведамленні газеты.

Уся сцэна ў гатэлі была знятая на відэа адным з пастаяльцаў і выкладзеная ў інтэрнэт. На відэа мужчына ў майтках раскідвае паліцэйскіх і гатэльную ахову па двары гатэля, а яго жонка і трое дзяцей спрабуюць яго супакоіць.

Выданне назвала імя затрыманага — Сяргей Асычук.

Мужчыну выстаўленыя абвінавачанні ў парушэнні грамадскага парадку і нападзе на супрацоўнікаў паліцыі падчас выканання імі службовых абавязкаў. Паводле тайландскага заканадаўства па другім абвінавачанні яму можа пагражаць штраф у памеры да пяці тысяч даляраў і/або турэмнае зняволенне тэрмінам ад двух гадоў да пажыццёвага ў залежнасці ад цяжкасці траўмаў, атрыманых супрацоўнікамі паліцыі.

Беларус адпачываў на Пхукеце разам з жонкай і трыма няпоўнагадовымі дзецьмі і мусіў вылецець на радзіму ў сераду. Сям’я затрыманага наведала яго ў паліцэйскім участку, а пазней у сераду вылецела ў Беларусь, як было запланавана. Сам мужчына застаўся ў камеры часовага ўтрымання ў паліцэйскім участку на Пхукеце, каб найбліжэйшым часам паўстаць перад судом.