Са студзеня ў Беларусі назіраецца «ўстойлівая тэндэнцыя росту» занятых у сферы IT, паведаміў у інтэрв'ю дзяржтэлеканалу «Першы інфармацыйны» першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун.
На думку чыноўніка, беларуская IT-сфера аднаўляецца.
— Мы нарэшце выйшлі ўжо з адмоўнай зоны росту і ўжо перавалілі за 100%. Хай трохі, але ўсё-такі ёсць рост невялікі. Але самае галоўнае ў IT — гэта колькасць занятых. І акурат мы бачым, што ўжо пачынаючы са студзеня ўстойлівая тэндэнцыя росту занятых у гэтай сферы. У сілу пэўных прычын многія айцішнікі вяртаюцца і заходзяць у галіну новыя. Але тым не менш бачым кожны месяц прырост як мінімум на 100−200 чалавек дадаткова ў гэтай галіне, — расказаў ён.
Паводле звестак Белстата, у відзе дзейнасці «Інфармацыя і сувязь» у студзені — ліпені прынялі на працу 8063 чалавекі, звольнілі — 8034. Заробак беларускіх айцішнікаўзнізіўся за лета ў рублях і ў валюце. Акрамя таго, кампаніі IT і сувязі атрымалі за паўгода замежных інвестыцый на траціну менш, чым летась.
Чытайце таксама